Дата дня
Роўна 465 гадоў таму, 17 жніўня 1559 году, нрарадзіўся Юры Алелькавіч, нашчадак Гедыміна ў ІХ калене, вайсковы, грамадзкі і культурны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Князь быў уладальнікам Слуцку, дзе ператварыў княскі двор у буйны культурны цэнтар. Юры Алелькавіч уласнаручна перапісаў Слуцкае Эвангельле.
Гэты дзень у гісторыі
1655 — Кейданская вунія паміж ВКЛ і Швэцыяй у часе 13-гадовай вайны.
1903 — амэрыканскі выдавец, журналіст Джозэф Пулітцэр заснаваў Пулітцэраўскую прэмію.
1920 — у Менску пачаліся перамовы аб міры паміж Савецкай Расеяй і Другой Рэччу Паспалітай.
1934 — польскімі ўладамі створаны Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лягер.
1962 — першы забіты пры спробе перайсьці Бэрлінскую сьцяну. Усходненямецкія памежнікі забілі 18-гадовага Пэтэра Фэхтэра.
1980 — у польскім горадзе Гданьску ўлады прынялі 21 патрабаваньне страйкоўцаў.
1995 — пачатак страйку менскага мэтрапалітэну, падзеі доўжыліся да 21 жніўня.
1998 — расейскі ўрад абвясьціў дэфолт па фінансавых абавязаньнях.
2020 — звольнілі дырэктара Купалаўскага тэатру Паўла Латушку, які ўзяў удзел у «Маршы свабоды». Каля 50 актораў напісалі заявы на звальненьне.
2020 — журналісты газэты «Звязда» ў сваім звароце патрабуюць спыніць цэнзуру. Пад зваротам падпісаліся 50 чалавек.
У гэты дзень нарадзіліся
1629 — Ян Сабескі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
1857 — Ян Цепляк, рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч Літвы і Беларусі.
1907 — Зьдзіслаў Стома, беларускі актор тэатру і кіно. Народны артыст Беларусі і СССР.
1943 — Робэрт Дэ Ніра, амэрыканскі актор.
У памяці
1676 — Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн, нямецкі пісьменьнік, аўтар папулярнага раману «Авантурнік Сімпліцысімус», аднаго з найвыбітнейшых твораў нямецкай літаратуры XVII ст.
1850 — Хасэ дэ Сан Марцін, кіраўнік вайны за незалежнасьць гішпанскіх калёніяў у Паўднёвай Амэрыцы.