Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская пра 5 галоўных вынікаў канфэрэнцыі «Новая Беларусь»


Сьвятлана Ціханоўская на канфэрэнцыі
Сьвятлана Ціханоўская на канфэрэнцыі

Канфэрэнцыя «Новая Беларусь» завяршылася фінальнай прамовай Сьвятланы Ціханоўскай. Яна сфармулявала 5 галоўных вынікаў падзеі:

  • прэзэнтавалі новы склад Аб’яднанага пераходнага кабінэту. Бліжэйшымі тыднямі новыя прадстаўнікі маюць прайсьці працэдуру ўзгадненьня ў Каардынацыйнай радзе, каб паўнавартасна заступіць на свае пасады;
  • прынялі «Пратакол узаемадзеяньня» ўнутры дэмакратычных сілаў. Гэта правілы, на якіх мае базавацца «ня толькі супраца, але і давер унутры дэмакратычных сілаў»;
  • прынялі «Плятформу-2025» — агульную рамку для працы, акрэсьлілі прыярытэты на наступны год. «Найперш гэта вызваленне і дапамога палітвязьням. Абарона інтарэсаў Беларусі і беларусаў. Інстытуцыялізацыя дэмакратычных сілаў. Эўрапейскі выбар. Дапамога мэдыя, грамадзянскай супольнасьці і беларусам унутры краіны. Прыцягненьне рэжыму да адказнасьці. Ня даць рэжыму „перагарнуць старонку“, ня даць яму замарозіць сытуацыю, пакуль людзі ў турмах, а краіна паняволеная»;
  • прэзэнтавалі Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі рэпрэсаваным. «Гэта практычны вынік вялікай супольнай працы многіх ініцыятываў і прыклад салідарнасьці замежных дзяржаваў»;
  • У выніку канфэрэнцыі аргкамітэт распрацаваў праекты дэклярацыяў «Аб падтрымцы палітвязьняў», «Аб падтрымцы незалежных мэдыя», прынятыя дэклярацыі «Аб прыярытэтах замежнай палітыкі», «Аб аднаўленьні справядлівасьці» і «Аб выбарах-2025».

Канфэрэнцыя «Новая Беларусь – 2024» праходзіла ў Вільні 3–4 жніўня. Яна сабрала каля 300 чалавек і ўключала ў сябе пяць панэляў і дыскусіяў. Удзельнікі ставілі перад сабой шмат задачаў, галоўная зь якіх — абмеркаваць стратэгію дзеяньняў на 2025 год: падчас чарговых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, у вызваленьні палітвязьняў, у дапамозе беларусам у выгнаньні, ува ўмацаваньні сувязі паміж беларусамі ўнутры краіны і тымі, хто выехаў, паміж грамадзянскай супольнасьцю і палітыкамі, у захаваньні незалежнасьці Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG