Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алімпіяда. Беларуска Шкурдай выйшла ў фінал на дыстанцыі 200 м на сьпіне


Анастасія Шкурдай
Анастасія Шкурдай

Беларуска пазмагаецца за мэдалі ў плаваньні.

У сваім паўфінальным заплыве Анастасія Шкурдай, якая, як і ўсе беларусы на парыскай Алімпіядзе, выступае пад нэўтральным сьцягам, прыйшла на фініш 5-й з часам 2:08,79 з адставаньнем у 0:01,22 сэкунды ад пераможцы заплыву.

Агулам Шкурдай прабілася ў фінал з 8-м вынікам. Вырашальны заплыў пройдзе 2 жніўня.

Таксама ў фінал прайшоў вясьляр Яўген Залаты. Ён паўдзельнічае ў вырашальным заплыве лодак-адзіночак у акадэмічным веславаньні.

Раней на Алімпійскіх гульнях у Парыжы да фіналу дайшла іншая «нэўтральная спартоўка», беларуска Аліна Змушка. У фінальным заплыве на 100 мэтраў брасам беларуска заняла 8-е месца. У паўфінале яна пабіла нацыянальны рэкорд, а вось у фінале час аказаўся горшым за ранейшы заплыў.

Зь Беларусі на гэтых гульнях выступаюць 17 спартоўцаў.

  • Роварны спорт: Ганна Церах.
  • Скачкі на батуце: Іван Літвіновіч, Віялета Бардзілоўская.
  • Цяжкая атлетыка: Сюзанна Валадзько, Яўген Ціханцоў.
  • Дужаньне: Абубакар Хаслаханаў, Магамедхабіб Кадзімагамедаў.
  • Стральба: Дар’я Чупрыс, Аляксандра Пятрова.
  • Веславаньне: Яўген Залаты, Тацяна Клімовіч.
  • Каноэ: Уладзіслаў Кравец, Юлія Трушкіна.
  • Плаваньне: Ільля Шымановіч, Анастасія Шкурдай, Аліна Змушка.
  • Тэквандо: Георгі Гурцыеў.

Беларускія спартоўцы выступаюць у нэўтральным статусе. Абмежавальныя захады ўведзеныя ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 году працягвае Расея ва Ўкраіне з выкарыстаньнем тэрыторыі Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG