Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэкрутынгавы цэнтар палку Каліноўскага спыніў працу


Байцы палку імя Кастуся Каліноўскага, архіўнае ілюстрацыйнае фота
Байцы палку імя Кастуся Каліноўскага, архіўнае ілюстрацыйнае фота

31 ліпеня полк імя Кастуся Каліноўскага абвясьціў пра закрыцьцё свайго рэкрутынгавага цэнтру ў Варшаве. Пра гэта ў тэлеграм-канале палку расказаў кіраўнік мабілізацыйнага цэнтру Павал Кухта.

«Рэкрутынгавы цэнтар палку імя Кастуся Каліноўскага спыніў працу. За 2,5 года вайны празь яго прайшлі некалькі тысяч беларусаў і тоны важных тавараў для фронту. Дзякуй за службу, пабрацімы», — гаворыцца ў паведамленьні палку Каліноўскага.

Павал Кухта ўдакладніў, што полк больш ня будзе набіраць добраахвотнікаў у Варшаве паводле рашэньня кіраўніцтва Інтэрнацыянальнага легіёну. Цяпер рэкрутынг беларусаў будзе праходзіць праз уласную сыстэму легіёну ва Ўкраіне.

«Мы з шкадаваньнем прынялі гэтую навіну, бо наш цэнтар дазваляў беларусам хутка і бясьпечна трапляць у полк Каліноўскага і праходзіць навучаньне на ўласнай базе разам зь іншымі беларусамі», — адзначыў Павал Кухта.

Ён заклікаў беларусаў не адмаўляцца ад падтрымкі палку і плянаў уступіць у фармаваньне.

  • 19 ліпеня полк імя Каліноўскага на сайце заявіў пра зьмену камандзіра і рэформы. Раней камандзірам палку быў Дзяніс «Кіт» Прохараў. Цяпер выканаўцам абавязкаў камандзіра стаў Павал «Дзядзька» Шурмей.
  • 22 ліпеня ў тэлеграм-канале палку Каліноўскага зьявілася паведамленьне, што «полк страчвае элемэнты самакіраваньня», а новыя ўмовы набору рэкрутаў «зьнішчаюць працоўную сыстэму, збудаваную за больш чым 2 гады». Таксама сьцьвярджалася, што вайсковая частка, дзе месьціцца полк, патрабуе ў прэс-службы палку Каліноўскага аддаць доступ да палкавых сацсетак.
  • 22 ліпеня Павал Шурмей даў інтэрвію афіцыйнаму Youtube-каналу Галоўнага ўпраўленьня выведкі Ўкраіны, дзе расказаў пра рэформы ў падразьдзеле. Паводле яго, перамены пачаліся некалькі месяцаў таму і накіраваныя на тое, каб палепшыць баяздольнасьць, павялічыць фінансавую празрыстасьць, каб беларусы замежжа і ня толькі беларусы дапамагалі фінансава і каб валянтэры хацелі працаваць з палком. Шурмей таксама заявіў, што хоча палепшыць рэкрутынг, каб людзі ішлі ў полк.
  • 30 ліпеня Беларускі дом у Варшаве паведаміў, што з пачатку ліпеня спыніў сваю дзейнасьць Цэнтар дапамогі палку імя Кастуся Каліноўскага, які месьціўся ў офісе на вуліцы Крынічнай, 6 у Варшаве.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG