На будынку беларускай крамы Kropka ў Вільні ўначы 28 ліпеня невядомыя напісалі «Вяртайцеся дадому, беларускія сьвіньні». Надпіс зроблены на літоўскай мове. Апроч гэтага, у краме разьбілі вакно, паведамляе выданьне «Новая газета.Балтия».
Выданьне апублікавала фота пашкоджаньняў:
Краму беларускай сымболікі і сувэніраў Kropka у цэнтры Вільні па адрасе Savičiaus g. 6 адкрылі сёлета ў канцы траўня былы палітвязень Зьміцер Фурманаў і ягоная жонка Вольга. Пара працуе ў тым ліку з майстрамі, якія вымушана пакінулі Беларусь:
- Зьмітра Фурманава затрымалі 29 траўня 2020 году ў Горадні падчас пікету па зборы подпісаў за вылучэньне Сьвятланы Ціханоўскай кандыдаткай у прэзыдэнты Беларусі. У той самы дзень быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі. 20 траўня 2021 году Фурманава асудзілі на 2 гады зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх). 21 кастрычніка 2021 году палітвязень выйшаў на волю і неўзабаве зьехаў зь Беларусі.
- Паводле зьвестак Дэпартамэнту міграцыі пры МУС Літвы, на 1 ліпеня ў гэтай краіне пражывала 62 535 грамадзян Беларусі, і гэта другая паводле колькасьці нацыянальная група замежнікаў у Літве пасьля ўкраінцаў.
Форум