Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць загінулых падчас урагану ў Беларусі дасягнула сямі чалавек, — МНС


Наступствы непагадзі ў Беларусі. Архіўнае фота
Наступствы непагадзі ў Беларусі. Архіўнае фота

Ахвярамі ўрагану 13–14 ліпеня ў Беларусі сталі сем чалавек, 75 атрымалі траўмы, заявіў начальнік галоўнага ўпраўленьня дзяржаўнай сыстэмы прадухіленьня і ліквідацыі надзвычайных сытуацый і грамадзянскай абароны МНС Ігар Хадановіч.

Паводле Хадановіча, 13 чалавек на сёньня застаюцца ў бальніцах, трое зь іх у цяжкім стане.

Чыноўнік паведаміў, што ў выніку ўрагану 338 населеных пунктаў аказаліся без вады, у 17 раёнах адбыліся адключэньні сотавай і тэлефоннай сувязі, былі пашкоджаныя дахі 6200 жылых дамоў, зь іх 3883 адноўленыя, зафіксавана больш за 13 тысяч выпадкаў падзеньня дрэваў.

На раніцу 23 ліпеня 22 населеныя пункты атрымлівалі электрычнасьць не ад энэргасыстэмы, а з дапамогай дызэль-генэратарных установак, паведаміла Міністэрства энэргетыкі Беларусі.

Непагадзь 13 і 14 ліпеня ў Беларусі прывяла да маштабных пашкоджаньняў у сыстэме электраперадачы, парушэньняў водазабесьпячэньня, разбурэньняў. Найбольш ад ураганнага ветру пацярпела Гомельская вобласьць, дзе ўводзілі рэжым надзвычайнай сытуацыі.

Раней МНС Беларусі паведамляла, што ў тыя дні ад непагадзі загінулі шэсьць чалавек.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG