Хоць працэнт закранутых прылад быў невялікі, сур'ёзныя эканамічныя і сацыяльныя наступствы паказваюць, што CrowdStrike карыстаюцца арганізацыі, якія прадстаўляюць вельмі важныя паслугі, адзначае Microsoft.
«Абнаўленьні праграмнага забесьпячэньня могуць час ад часу выклікаць збоі, настолькі маштабныя інцыдэнты, як з CrowdStrike, адбываюцца нячаста», – удакладняецца ў паведамленьні.
Глябальны збой у працы прылад Windows праз абнаўленьні праграмы Falcon Sensor кампаніі CrowdStrike, аднаго з кіроўных гульцоў у вобласьці кібербясьпекі, адбыўся 19 ліпеня. Авіякампаніі па ўсім сьвеце адмянілі тысячы рэйсаў. Авіяперавозкі аднавіліся 20 ліпеня. Непаладкі парушылі працу банкаў, мэдыякампаній і іншых прадпрыемстваў.
Форум