Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства аховы здароўя ўводзіць абавязковую вакцынацыю дзяўчынак


Вакцынацыя. Ілюстрацыйнае фота
Вакцынацыя. Ілюстрацыйнае фота

З 1 студзеня 2025 года ўводзіцца абавязковая вакцынацыя дзяўчынак 11 гадоў супраць інфэкцыі, якая выклікаецца вірусам папіломы чалавека (ВПЧ-інфэкцыя).

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 17 мая 2018 г. № 42 «Аб прафіляктычных прышчэпках», паведамляе «Мэдыязона» са спасылкай на прэс-службу ведамства.

Таксама з 2025 года ўводзіцца ўводзіцца прафіляктычная вакцынацыя супраць пнэўмакокавай інфекцыі ўсіх дзяцей ва ўзросьце да 1 года і бустэрная вакцынацыі супраць коклюшу дзяцей 6 гадоў. Міністэрства аховы здароўя тлумачыць новаўвядзеньні агульнасусьветнай практыкай.

Інфэкцыя ВПЧ – адна з асноўных прычын разьвіцьця рака шыйкі маткі, які займае чацьвёртае месца сярод самых распаўсюджаных відаў раку ў жанчын ва ўсім сьвеце. У Эўрапейскім рэгіёне рак шыйкі маткі штогод дыягнастуецца ў больш за 66 000 жанчын і больш за 30 000 жанчын штогод паміраюць ад гэтага захворваньня.

Па стане на канец 2021 года вакцынацыю супраць ВПЧ увялі 38 з 53 краін у эўрапейскім рэгіёне. У верасьні 2022 года ўсе 53 краіны прынялі абавязацельствы па абароне дзяўчынак і жанчын ад гэтага папярэджанага захворваньня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG