Пра гэта Свабодзе паведамілі крыніцы з групы сваякоў палітвязьняў, якія спаслаліся на сьведак затрыманьня. Паводле крыніцаў, разам з Тацянай Францкевіч у калёнію прыехала яе сястра Натальля Лабацэвіч. «Яе таксама затрымалі», — пацьвердзілі сьведкі. Прычыны затрыманьня сьведкам невядомыя.
Аляксандар Францкевіч — вядомы актывіст анархісцкага руху, які ў 2010-х гадах ужо адбываў пакараньне зьняволеньнем за акцыю пратэсту. Другім разам Францкевіча затрымалі ў 2020 годзе і асудзілі на 16 гадоў і 9 месяцаў паводле шэрагу абвінавачаньняў, уключна з стварэньнем экстрэмісцкага фармаваньня.
Пасьля суду Аляксандар Францкевіч спачатку адбываў пакараньне ў калёніі № 22 «Воўчыя норы», а потым атрымаў яшчэ год зьняволеньня паводле 411 артыкула КК («грубае непадпарадкаваньне законным патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы») і быў пераведзены ў ПК-11 у Ваўкавыску. Пра здароўе Аляксандра Францкевіча вядома, што ў яго няма адной ныркі, між тым яго шмат разоў зьмяшчалі ў ШЫЗА.
Аляксандра Францкевіча беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнем.
Форум