Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску грамадзяніну ФРГ за «найміцтва» і «агентурную дзейнасьць» прысудзілі сьмяротнае пакараньне


Менскі абласны суд. Ілюстрацыйнае фота
Менскі абласны суд. Ілюстрацыйнае фота

У Менскім абласным судзе з 6 чэрвеня праходзіў суд над грамадзянінам ФРГ Рыка Крыгерам.

Паводле інфармацыі «Вясны», Рыка Крыгера прызналі вінаватым ва «учыненьні выбуху ў мэтах аказаньня ўзьдзеяньня на прыняцьце рашэньняў органамі ўлады, застрашваньня насельніцтва, дэстабілізацыі грамадхкага парадку (акце тэрарызму), зьдзейсьненым асобай, якая раней учыніла злачынства прадугледжанае ч. 4 арт. 295 КК, арганізаванай групай, то бок у зьдзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 289 КК».

У Менскім абласным судзе адмовіліся даваць інфармацыю пра вырак праз тэлефон.

Амбасада ФРГ у Менску 6 чэрвеня адказала на запыт Свабоды, ці вядома ёй пра судовы працэс над грамадзянінам Нямеччыны:

«Амбасада Нямеччыны ў Менску ведае пра выпадак і аказвае консульскія паслугі. Мы просім вас разумець, што мы ня можам камэнтаваць далейшыя дэталі асобных консульскіх спраў».

Гэта першы суд у Беларусі за «найміцтва». За намер далучыцца да вайсковых фармаваньняў ва Ўкраіне беларусаў судзяць паводле арт. 361-3 КК («Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні»).

Сутнасьць абвінавачаньня праваабаронцам не вядомая. Афіцыйныя ведамствы нічога не паведамлялі пра затрыманьне ў такой справе.

Справу разглядаў Алег Лапека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG