Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі прызначыў новым біскупам для Беларусі ксяндза, якога год таму затрымлівалі сілавікі


Андрэй Зноска
Андрэй Зноска

Сьвяты пасад апублікаваў імя новага біскупа для Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.

Новым біскупам для Беларусі з прызначэньня папы Рымскага стаў вядомы сьвятар зь Ліды, ксёндз Андрэй Зноска, пробашч касьцёла Божай Міласэрнасьці.

Роўна год таму, 19 ліпеня 2023 году, сьвятара затрымлівалі беларускія сілавікі.

  • Андрэй Зноска нарадзіўся 20 чэрвеня 1980 году ў Бярозаўцы (Горадзенская вобласьць).
  • Сьвятарскае пасьвячэньне прыняў 28 траўня 2005 году з інкардынацыяй у Горадзенскай дыяцэзіі. Служыў у катэдральнай базыліцы сьвятога Францішка Ксавэрыя ў Горадні і ў парафіі Божай Міласэрнасьці ў Лідзе.
  • Зноска – кансультант Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ў юрыдычных пытаньнях і кананічным праве, ён удзельнічаў у беларускім перакладзе Кодэксу кананічнага права.
  • Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведаміла, што ксяндза Андрэя Зноску прызначылі дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG