У ліквідацыі тэхналягічных парушэньняў цяпер задзейнічаны 183 аварыйныя брыгады і 260 адзінак тэхнікі, паведаміла Міністэрства энэргетыкі.
Для часовага электразабесьпячэньня населеных пунктаў, якія застаюцца безь сьвятла, працягваецца дастаўка зь іншых рэгіёнаў перасоўных дызэль-генэратарных установак.
Працягваюцца і работы ў расчыстцы паваленых дрэваў. Робіцца ўсё магчымае, каб энэргетыкі маглі хутчэй дабрацца да пацярпелых ад непагадзі ўчасткаў электрасетак для іх аднаўленьня.
Як прагназуюць сыноптыкі, сёньня па тэрыторыі вобласьці пройдуць навальніцы з залевамі і моцным ветрам, парывы якога будуць дасягаць 20 м/с.
Форум