Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ілану Маску пагражае вялізны штраф ад ЭЗ за дэзынфармацыю на плятформе X


Лёга плятформы Х
Лёга плятформы Х

У Эўрапейскай камісіі прыйшлі да высновы, што амэрыканскі прадпрымальнік парушыў заканадаўства ЭЗ аб барацьбе з дэзынфармацыяй, піша ‍Politco.

Праз гэта плятформа можа атрымаць шматмільённы штраф у першай справе паводле новага Закону аб лічбавых паслугах — той яго часткі, якая тычыцца барацьбы з таксычным і незаконным кантэнтам і альгарытмамі ў Інтэрнэце. За парушэньне закону можна атрымаць штраф да 6% ад даходу сацсеткі Х.

У папярэдніх высновах Эўракамісія заявіла, што «блакітныя птушачкі», якія зьявіліся пры Маску ў Twitter (цяпер Х), уводзілі карыстальнікаў у зман, прымушаючы іх думаць, што кантэнт варты даверу, аднак гэта ня так.

Першапачаткова гэтая «птушачка» прысвойвалася толькі знакамітасьцям, палітыкам і грамадзкім дзеячам, што дазваляла карыстальнікам вызначыць, ці сапраўды перад імі вядомы чалавек.

Аднак калі Маск увёў платную падпіску, якая дазваляе атрымаць блакітную птушку кожнаму карыстальніку, пачалася блытаніна. І цяпер эўрапейскія чыноўнікі сьцьвярджаюць, што ёсьць усе прыкметы таго, што зламысьнікі выкарыстоўваюць акаўнты з блакітнай птушкай, каб ашукваць іншых карыстальнікаў. Такім чынам махляры выдавалі сябе за Гілары Клінтан, Джоан Роўлінг і іншых славутасьцяў.

Плятформу X вінавацяць у распаўсюджваньні дэзынфармацыі і мовы нянавісьці, укараненьні падманлівых функцый аўтэнтыфікацыі і блякаваньні доступу для вывучэньня таго, як распаўсюджваецца шкоднасны кантэнт на плятформах.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG