Сын вядомага фотакарэспандэнта 1980–1990-х гадоў Сяргея Брушко захаваў архіў бацькі з унікальнымі чорна-белымі фатаздымкамі. «У мяне ёсьць чым ганарыцца ў жыцьці — гэта працы бацькі», — кажа Дзьмітры. «Тата здымаў чалавека ў кантэксьце сацыяльнага жыцьця. Яму даставалася за рэалістычнасьць. Але ён заўсёды жартаваў. У нас ёсьць адна сямейная рыса: у экстрэмальных сытуацыях мы жартуем».
Як выглядала Беларусь пачатку 90-х. Невядомыя здымкі Сяргея Брушко

1
Чарга ў малочную краму, Менск, Беларусь, 1991 год

2
Кастрычніцкая плошча, Менск, Беларусь, 1988 год

3
Дзіця нясе рулёны дэфіцытнай туалетнай паперы падчас шэсьця ў гонар Кастрычніцкай рэвалюцыі, 7 лістапада 1988 году

4
Дзяўчынка зазірае ў вакно дзіцячага шпіталя, 1988 год

5
Сьвяткаваньне Купальля, Менск, 1989 год

6
Хлопчык пасьля шэсьця ў гонар Кастрычніцкай рэвалюцыі, 7 лістапада 1989 году, Менск, Беларусь

7
Вуліца Рэвалюцыйная, Менск, 1989 год

8
Мітынг-рэквіем у першую гадавіну вываду савецкіх войскаў з Афганістану. Менск, 24 студзеня 1989 году

9
Паселішча чыгуначнікаў, якое складаецца з вагонаў, пераабсталяваных пад жытло. Радашкавічы, Менскі раён, 1990 год

10
Рабочыя ўсталёўваюць бел-чырвона-белы сьцяг падчас мітынгу з нагоды росту цэнаў, Менск, 2 красавіка 1991 году

11
Інспэктар па справах непаўналетніх зьбірае разарваны пратакол, Менск, Беларусь, 1991 год

12
Жанчыны. Гомельская вобласьць, 1992 год

13
Падлеткі, Менск, Беларусь, 1992 год

14
Аляксандар Лукашэнка падчас параду з нагоды 50-годзьдзя перамогі ў Другой сусьветнай вайне, 9 траўня 1995 году

15
Вязень сустракаецца са сваім сынам у калёніі, Магілёў, 1994 год

16
Вясковая жанчына. Гомельская вобласьць, Беларусь, 1996 год

17
Вэтэраны высьвятляюць адносіны на плошчы Перамогі, Менск, 1996 год

18
Мужчына з інваліднасьцю дапамагае суседзям капаць бульбу, Хойніцкі раён, Гомельская вобласьць, 1996 год

19
Сьвяткаваньне дня Сьвятога Мікалая, Берасьцейская вобласьць, 1996 год

20
Пахаваньне адзінокай суседкі, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласьць, 1996 год

21
Узважваньне ў дзіцячым аздараўленчым лягеры, Салігорскі раён, Мінская вобласьць, 1996 год

22
Рабочыя торфабрыкетнага прадпрыемства едуць на працу, Горадзенская вобласьць, 1998 год
Форум