Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аварыя ў парку Чалюскінцаў у Менску. Ёсьць пацярпелыя


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Увечары 6 ліпеня ў папулярным сталічным парку адбылося надзвычайнае здарэньне.

На адным з атракцыёнаў упалі кабінкі зь людзьмі з-за абрыву тросаў.

У адміністрацыі Першамайскага раёну Менску патлумачылі, што зламаўся мэханізм уздыму/апусканьня кабінак.

Зламаўся атракцыён зь лебедзямі.

«Пацярпелі ня менш за чатыры чалавекі, уключна зь дзецьмі. Яны дастаўленыя ў шпіталь хуткай дапамогі чатырма экіпажамі», — паведамілі ў адміністрацыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG