Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Марка Шагала


Мурал з Маркам Шагалам у Віцебску
Мурал з Маркам Шагалам у Віцебску

Падзеі 6 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

6 ліпеня 1887 году ў мястэчку Лёзна Віцебскай вобласьці нарадзіўся Марк Шагал, адзін з самых знакамітых ураджэнцаў Беларусі, таленавіты жывапісец і графік, яскравы прадстаўнік мастацкага авангарду ХХ стагодзьдзя.

Дзень у гісторыі

1253 — першы вялікі князь літоўскі Міндоўг і ягоная жонка Марта былі каранаваныя як кароль і каралева Літвы. Каранацыя адбылася ў рэзыдэнцыі Міндоўга ў тагачаснай сталіцы ВКЛ Наваградку.

1651 — перамога войска ВКЛ над казакамі пад Лоевам. Януш Радзівіл сустрэў і разьбіў казацкія аддзелы палкоўніка Марціна Нябабы, якія накіроўваліся пад Гомель.

1786 — даляр зрабіўся нацыянальнай валютай ЗША.

1947 — адбыўся Першы зьезд беларусаў у Остэргофэне (Нямеччына) і выбары Беларускага нацыянальнага камітэту (БНК), у які ўвайшлі Францішак Кушаль, Аўген Калубовіч, Леў Гарошка, Барыс Рагуля і іншыя.

1957 — адбылася першая сустрэча музыкаў Джона Ленана і Пола Макартні. У 1960 годзе яны разам з Джорджам Гарысанам і Рынга Старам заснавалі знакаміты брытанскі рок-гурт The Beatles.​

Рынга Стар, Пол Макартні, Джордж Гарысан і Джон Ленан
Рынга Стар, Пол Макартні, Джордж Гарысан і Джон Ленан

У гэты дзень нарадзіліся

1788Дамінік Манюшка, асьветнік і філянтроп, дзядзька кампазытара Станіслава Манюшкі. Нарадзіўся ў Сьмілавічах. У маёнтку Радкаўшчына ў Ігуменскім павеце сваю маёмасьць і зямлю раздаў сялянам і вызваліў іх ад прыгону, заснаваў вучэльню і пансіянат для вясковых дзяцей.

1851 Янка Лучына, беларускі паэт. Ягоны зборнік «Вязанка» быў выдадзены пад выглядам кніжкі на баўгарскай мове, каб абысьці расейскую цэнзуру, якая забараняла беларускамоўны друк.

Янка Лучына
Янка Лучына

1905 Пятро Глебка, беларускі паэт, драматург, перакладчык.

Пятро Глебка
Пятро Глебка

1907 Фрыда Калё, мэксыканская мастачка.

1909 Сяргей Грыцавец, лётчык і двойчы герой Савецкага Саюзу, паходзіў зь вёскі Бароўцы Баранавіцкага раёну. Бюст Грыцаўца доўгі час стаяў у Менску на тым месцы, дзе цяпер помнік Янку Купалу ў Купалаўскім сквэры. Цяпер бюст стаіць у іншым сквэры — на праспэкце Незалежнасьці. Сяргей Грыцавец з 1936 году ваяваў у Гішпаніі, у 1939-м змагаўся на рацэ Халхін-Гол.

1927 Кастусь Харашэвіч, жывапісец.

1937 Пятро Драчоў, беларускі мастак.

1946 Джордж Буш-малодшы, 43-і прэзыдэнт ЗША.

Джордж Буш-малодшы
Джордж Буш-малодшы

1946 Сыльвэстар Сталонэ, амэрыканскі актор.

1977 Максім Мірны, беларускі тэнісіст.

У памяці

1415Ян Гус, чэскі рэлігійны дзяяч, нацыянальны герой Чэхіі, прапаведнік, мысьляр, ідэоляг чэскай Рэфармацыі (спалены).

Помнік Яну Гусу ў Празе
Помнік Яну Гусу ў Празе

1893 Гі дэ Мапасан, францускі пісьменьнік.

1962 Уільям Фолкнэр, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1949 году.

Уільям Фолкнэр
Уільям Фолкнэр

1974Уладзiмер Корш-Саблiн, кінарэжысэр і актор, адзін з заснавальнікаў беларускага кіно, народны артыст Беларусі.

Уладзімер Корш-Саблін
Уладзімер Корш-Саблін

1975 Лаўрэнці Абэцэдарскі, гісторык, фальсыфікатар беларускай гісторыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG