Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 115 гадоў таму нарадзіўся Антон Адамовіч, літаратуразнаўца, гісторык, празаік, адзін з кіраўнікоў радыёстанцыі «Свабода»


Антон Адамовіч. Архіўнае фота
Антон Адамовіч. Архіўнае фота

Падзеі 26 чэрвеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

26 чэрвеня 1909 году нарадзіўся Антон Адамовіч, літаратуразнаўца, гісторык, празаік, адзін з кіраўнікоў радыёстанцыі «Свабода», намесьнік старшыні Рады БНР.

Антон Адамовіч
Антон Адамовіч

Таксама ў гэты дзень

У сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаваньняў. 26 чэрвеня як Дзень у падтрымку ахвяраў катаваньняў быў устаноўлены Генэральнай Асамблеяй ААН. Менавіта 26 чэрвеня ў 1987 годзе ўвайшла ў дзеяньне Канвэнцыя супраць катаваньняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных і зьневажальных для годнасьці чалавека відаў абыходжаньня і пакараньня.

1503 — вялікі князь Аляксандар надаў Камянцу Магдэбурскае права.

1759 — распачалася аблога гораду Квэбэку ангельцамі падчас Сямігадовай вайны.

1863 — у Вільні створаны Выканаўчы аддзел Літвы — орган кіраўніцтва паўстаньнем 1863–1864 гадоў. Старшыня — Якуб Гейштар, чальцы аддзелу — Кастусь Каліноўскі, Уладыслаў Малахоўскі, Зыгмунт Чаховіч.

Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 году, карціна Пётры Сергіевіча
Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 году, карціна Пётры Сергіевіча

1938 — адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР 1-га скліканьня.

1941 — супрацоўнікі НКВД расстралялі 5 тысячаў палітвязьняў, прыгнаных зь Менскай і іншых турмаў ва ўрочышча Цагельня каля сучаснага Чэрвеня.

1945— прадстаўнікі 50 дзяржаў-заснавальніц падпісалі Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Сярод іх была і БССР.

Штаб-кватэра ААН у Нью-Ёрку
Штаб-кватэра ААН у Нью-Ёрку

1975 — выйшаў у сьвет завяршальны том 12-тамовай Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі.

1984 — уведзены ў эксплюатацыю ўчастак першай (Маскоўскай) лініі Менскага мэтрапалітэну.

У гэты дзень нарадзіліся

1897 — Лявон Савёнак, беларускі журналіст, пісьменьнік, палітвысланец, дзяяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

1908 — Сальвадор Альендэ, прэзыдэнт Чылі.

1926 — Мікалай Паўленка, беларускі мовазнаўца.

1941 — Уладзімер Куляшоў, беларускі актор, народны артыст Беларусі. На сцэне тэатру імя Якуба Коласа стварыў вобраз Кастуся Каліноўскага ў аднайменнай п’есе Ўладзімера Караткевіча.

1963 — Міхаіл Хадаркоўскі, расейскі прадпрымальнік і палітык.

У памяці

1941 — Зэлік Аксэльрод, беларускі габрэйскі паэт, перакладчык беларускай паэзіі на ідыш.

Зэлік Аксэльрод
Зэлік Аксэльрод

2016 — Сяргей Картэс, беларускі кампазытар.

Сяргей Картэс
Сяргей Картэс

2018 — Алесь Зайка, беларускі краязнаўца.

Алесь Зайка
Алесь Зайка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG