Савет Міністраў Беларусі павялічыў фінансаваньне адразу трох галін — у сфэры аховы навакольнага асяродзьдзя, мэдыцыны і культуры.
Як адзначаецца ў адпаведнай урадавай пастанове, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале Беларусі, павелічэньне фінансаваньне адбудзецца за кошт скарачэньня выдаткаў на Кіраўніцтва справамі Аляксандра Лукашэнкі.
У прыватнасьці, на набыцьцё абсталяваньня для аховы навакольнага асяродзьдзя дадаткова выдзеляць 2,264 мільёна рублёў, на правядзеньне бягучага і капітальнага рамонту мэдычных устаноў — 1,945 мільёна рублёў, на правядзеньне капітальнага рамонту ўстаноў культуры і мастацтва — на 2,125 мільёна рублёў.
Форум