Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пісьменьнік Саша Філіпенка расказаў, што ягонага бацьку ў Беларусі выклікаюць на допыты


Саша Філіпенка. Архіўнае фота
Саша Філіпенка. Архіўнае фота

Саша Філіпенка расказаў пра актуальную сытуацыю вакол ягонага бацькі, якога арыштоўвалі летась у лістападзе на 13 дзён.

«Калі бацька апынуўся на свабодзе, з тыдзень усе выдыхалі, а потым мы паразмаўлялі і пастанавілі, што я буду працягваць рабіць тое, што раблю. Гэта вельмі бязглузда б выглядала: я 10 гадоў кажу пра тое, што адбываецца ў Беларусі, а калі закранула маю сям’ю, быццам адразу змоўк. Нельга спыняцца, бо гэта ня толькі пра маю сям’ю, а пра сотні тысяч сем’яў у Беларусі», — расказаў Філіпенка ў інтэрвію «Белсату».

Пісьменьнік адзначыў, што ягоны бацька да сёньня ходзіць на допыты.

«Мне здаецца, у яго стакгольмскі сындром, бо ён мне сказаў: „У цябе такая добрая сьледчая“. Яна ў яго запытала, „ці ганарыцца Саша Беларусьсю“, і бацька адказаў, што так, вядома, Саша ганарыцца Беларусьсю, і было б добра, каб Беларусь пачала ганарыцца ім.

Гэта цяжкае пытаньне, кожны дзень ты разумееш, што пасьля якога-кольвек чарговага інтэрвію яго могуць ізноў затрымаць», — сказаў Філіпенка.

  • Саша Філіпенка — беларускі пісьменьнік, які піша па-расейску. Ён нарадзіўся ў Менску, пісаў сцэнары да праграм на расейскай тэлевізіі, апошнія гады жыве ў Швайцарыі.
  • На радзіме на Філіпенку завялі крымінальную справу, пэўна, за ягоныя апазыцыйныя погляды: ён удзельнічаў у пратэстах супраць рэжыму Лукашэнкі ў Менску ў 2020 годзе, а пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну асудзіў дзеяньні Масквы.
  • Раніцай 9 лістапада сілавікі прыйшлі да бацькоў Сашы Філіпенкі. Бацьку пісьменьніка затрымалі, дома забралі ўсю тэхніку.
  • У выніку яго арыштавалі на 13 дзён і зьмясцілі на Акрэсьціна — фармальна за рэпост публікацыі з выданьня «Люстэрка».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG