Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаў выходзіць новы мультсэрыял па-беларуску «Хатнік і магічныя словы»


Застаўка каналу
Застаўка каналу

У сеціве зьявілася першая сэрыя.

Беларускамоўная пляцоўка на Ютубе «Бэйбус» анансавала першы выпуск новага мультсэрыялу для дзяцей.

У мультсэрыяле галоўны герой — хлопчык 7 гадоў. Паводле сцэнару, ён прыехаў на канікулы ў вёску, пазнаёміўся зь незвычайнымі героямі і пачаў вывучаць беларускую мову. Нуду адарванага ад інтэрнэту хлапчука ў вёсцы разьвейвае Хатнік — мясцовы герой і дапаможнік. Ён расказвае пра беларускія традыцыі і звычаі.

Разам герояў чакаюць розныя прыгоды, сустрэчы са злыднямі накшталт Хапуна і, нарэшце, вывучэньне роднай мовы, паведамілі аўтары мультсэрыялу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG