Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне назвалі заявы Хрэніна сьведчаньнем узмацненьня Крамлём ядзернага шантажу краін Захаду


Сымболіка Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны. Ілюстрацыйнае фота
Сымболіка Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны. Ілюстрацыйнае фота

Ва Ўкраіне заявілі, што Расея далучыла Беларусь да ядзернага шантажу, каб спыніць вайсковую дапамогу ўкраінскаму войску.

«Заява [міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна] зьяўляецца працягам расейскай кампаніі ядзернага шантажу, мэта якой — запалохаць партнэраў Украіны, паўплываць на рашэньні аб падтрымцы нашай дзяржавы», — заявілі ў Цэнтры супрацьдзеяньня дэзынфармацыі пры Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.

Як адзначаецца ў паведамленьні, дазвол заходніх краін на выкарыстаньне замежнай зброі па тэрыторыі Расеі прадэманстраваў, што «ядзерны шантаж Масквы праваліўся».

«Той факт, што Крэмль працягвае гістэрыю, сьведчыць, што Расея ня мае іншага пляну», — падкрэсьлілі ў Цэнтры супрацьдзеяньня дэзынфармацыі.

Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін 10 чэрвеня заявіў аб пачатку другога этапу вучэньня сродкаў і носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі і ўдзеле ў іх беларускіх падразьдзелаў.

У сваёй заяве ён назваў ядзерную зброю «зброяй адплаты» і падкрэсьліў, што Расея і Беларусь «поўныя рашучасьці да рэагаваньня на любыя пагрозы, якія ствараюць як для нашай краіны, так і саюзнай дзяржавы».

Апроч таго, міністар абароны Беларусі заявіў, што такія вучэньні сталі вынікам «бескампраміснай агрэсіўнай палітыкі» кіраўніцтва заходніх краін, якое «дэманструе адсутнасьць гатоўнасьці да канструктыўнага дыялёгу».

  • 6 траўня Міністэрства абароны Расеі абвясьціла аб правядзеньні ў найбліжэйшы час вучэньняў з тактычнай ядзернай зброяй у межах Паўднёвай вайсковай акругі ў адказ на «правакацыйныя заявы і пагрозы» Захаду. У камэнтарах амэрыканскіх чыноўнікаў гэта было названа безадказнымі паводзінамі.
  • 7 траўня ў Міністэрстве абароны Беларусі заявілі пра пачатак праверкі гатоўнасьці сілаў і сродкаў носьбітаў тактычнай ядзернай зброі з прымяненьнем штурмавікоў Су-25, апэратыўна-тактычных комплексаў «Іскандэр» і «Палянэз».
  • Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) лічаць, што раптоўная праверка ядзернай гатоўнасьці ў Беларусі накіраваная на ўзмацненьне кампаніі ціску Крамля на Захад дзеля зьмяншэньня дапамогі Ўкраіне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG