Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі паведамілі аб суіцыдзе вайскоўца тэрміновай службы


Беларускі памежнік у часе аховы мяжы. Ілюстрацыйнае фота
Беларускі памежнік у часе аховы мяжы. Ілюстрацыйнае фота

На месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група.

У Горадзенскай памежнай групе Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі паведамілі, што на ўчастку памежнай заставы «Вусава» знайшлі цела вайскоўца «з прыкметамі суіцыду».

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, на месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група.

«Маладога чалавека 2002 году нараджэньня прызвалі летась у кастрычніку на тэрміновую службу. На службе характарызаваўся станоўча. На момант трагедыі малодшы сяржант знаходзіўся ў памежным нарадзе па ахове дзяржаўнай мяжы», — паведамілі ў Горадзенскай памежнай групе.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG