7 чэрвеня на плошчы ў цэнтры Капэнгагена мужчына падышоў да прэмʼеркі і ўдарыў яе. Улады Даніі заявілі, што ў выніку нападу ў Фрэдэрыксэн лёгкая траўма шыі, і яна была «ашаломленая».
Усе суботнія афіцыйныя мерапрыемствы прэмʼера былі адмененыя.
Пракурор Тарух Секераглу паведаміў журналістам, што затрыманы, 39-гадовы паляк, застанецца пад вартай да 20 чэрвеня пасьля таго, як паўстаў перад капэнгагенскім судом. Па ягоных словах, мужчыну падазраюць у гвалце супраць дзяржаўнага служачага і лічаць, што ён можа схавацца.
«Гэта не галоўная наша... гіпотэза, што тут ёсьць палітычны матыў. Але гэта тое, што паліцыя, вядома, будзе расьсьледаваць», — сказаў Секераглу, цытаваны AFP.
Падчас слуханьняў у суботу бок абвінавачаньня прадставіў заяву лекара, які апісаў падсуднага як псыхічна неўраўнаважанага і пад уплывам сродкаў, паведамляюць дацкія СМІ.
Тэлекампанія DR таксама паведаміла, што падчас арышту паліцыя апісала мужчыну, які адмаўляў сваю віну ў злачынстве, як «верагодна, пад уплывам рэчываў і пʼяным».
Напад адбыўся за два дні да таго, як грамадзяне Даніі пойдуць на выбары.
Мэтэ Фрэдэрыксэн 46 гадоў. Яна займае пасаду кіраўніка ўрада Даніі з 2019 года.
Форум