Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне судзяць 95-гадовую жанчыну, якая адмаўляе Галакост


Урзуля Гафэрбэк
Урзуля Гафэрбэк

95-гадовая немка Урзуля Гафэрбэк настойвае, што Аўшвіц быў «працоўным лягерам», а ня лягерам для масавага зьнішчэньня людзей. Яна адмаўляе факт масавага забойства нацыянал-сацыялістамі габрэяў у Эўропе падчас Другой сусьветнай вайны.

7 чэрвеня Гафэрбэк паўстала перад зямельным судом Гамбургу з абвінавачваньнем у распальваньні міжнацыянальнай нянавісьці, піша DW.

12 лістапада 2015 года Гафэрбэк прысудзілі дзесяць месяцаў турэмнага зьняволеньня без права на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне. Жанчына падала апэляцыю на прысуд. І вось амаль празь дзевяць гадоў гэтая справа зноў разглядаецца ў судзе.

Цяперашняя справа тычыцца заяў, зробленых Гафэрбэк у красавіку 2015 году ў часе працэсу супраць эсэсаўца Оскара Грэнінга ў судзе гораду Люнэбургу, а таксама ў тэлевізійным інтэрвію. Грэнінг загадваў з верасьня 1942 года па кастрычнік 1944 году ў канцлягеры Аўшвіц грашыма і каштоўнымі рэчамі зьняволеных. У ліпені 2015 года суд Люнэбургу прыгаварыў яго да чатырох гадоў пазбаўленьня волі за дапамогу ў забойстве ня менш як 300 тысяч чалавек. У сакавіку 2018 году, аднак, мужчына памёр у шпіталі, не правёўшы ніводнага дня ў турме.

Паводле пракуратуры, 21 красавіка 2015 года Урзуля Гафэрбэк заявіла ў сувязі з гэтым працэсам, што Аўшвіц быў ня «лягерам зьнішчэньня», а «працоўным лягерам». У інтэрвію для перадачы «Панарама» тэлеканалу NDR яна таксама сьцьвярджала, што там не было масавага зьнішчэньня людзей. У першы дзень працэсу ў справе Гафэрбэк у судзе былі прадэманстраваныя ўрыўкі з гэтага інтэрвію.

Як лічаць гісторыкі, толькі ў канцэнтрацыйным лягеры Аўшвіц-Біркэнаў былі забітыя 1,1 млн чалавек.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG