Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі набыў моц закон аб іншаземных агентах. Яго падпісаў сьпікер парлямэнту


Кіраўнік парлямэнту Грузіі Шалва Папуашвілі. Архіўнае фота
Кіраўнік парлямэнту Грузіі Шалва Папуашвілі. Архіўнае фота

Распрацоўваньне і ўхваленьне гэтага закону выклікала ў Грузіі вялікія акцыі пратэсту, але яны не змаглі спыніць працэс яго разгляду ў парлямэнце.

Кіраўнік парлямэнту Грузіі Шалва Папуашвілі падпісаў закон «Аб празрыстасьці замежнага ўплыву», больш вядомы як закон аб «іншаземных агентах».

Як паведаміў праект Радыё Свабода «Эхо Кавказа», пра гэта Шалва Папуашвілі паведаміў 3 чэрвеня на брыфінгу. Закон часткова набывае моц з 3 чэрвеня, а поўнасьцю набудзе моц праз 60 дзён.

28 траўня парлямэнт Грузіі пераадолеў вэта прэзыдэнткі на закон «Аб празрыстасьці замежнага ўплыву», больш вядомы як «закон аб іншаземных агентах», нягледзячы на заклік шэрагу эўрапейскіх краінаў яго адклікаць.

Распрацоўваньне і ўхваленьне гэтага закону выклікала ў Грузіі вялікія акцыі пратэсту, але яны не змаглі спыніць працэс яго разгляду ў парлямэнце.

Закон «Аб празрыстасьці замежнага ўплыву», які крытыкі лічаць аналягам расейскага рэпрэсіўнага закону «аб іншаземных агентах», быў прыняты 14 траўня з ініцыятывы кіроўнай «Грузінскай мары».

Гэты дакумэнт абавязвае арганізацыі, якія атрымліваюць больш за 20% фінансаваньня з-за мяжы, рэгістравацца ў якасьці агентаў замежнага ўплыву.

«Грузінская мара» сьцьвярджае, што мэта закону — забясьпечыць максымальную празрыстасьць. У той жа час апанэнты ўладаў заяўляюць, што партыя ўлады будзе выкарыстоўваць закон, каб душыць непажаданую ёй крытыку з боку СМІ і НДА, як гэта робіцца ў Расеі.

Таксама, лічаць апазыцыянэры, «Грузінская мара», прымаючы закон насуперак папярэджаньням краін-партнэраў, у прыватнасьці наконт яго несумяшчальнасьці з каштоўнасьцямі ЭЗ, імкнецца зьмяніць замежнапалітычны курс Грузіі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG