Дата дня
2 чэрвеня 1792 году Браслаў атрымаў герб. Гэта быў апошні горад на тэрыторыі сучаснай Беларусі, які атрымаў права на самакіраваньне.
Дзень у гісторыі
1848 — у Празе адкрыўся Пан-Славянскі кангрэс.
1875 — улады Расейскае імпэрыі заснавалі ў Нясьвіжы настаўніцкую сэмінарыю, якую ў 1902 годзе скончыў Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч).
1953 — адбылася каранацыя Лізаветы ІІ, якая стала каралевай Вялікай Брытаніі, Канады, Аўстраліі і Новай Зэляндыі.
1962 — у Новачаркаску (СССР) расстралялі дэманстрацыю рабочых супраць падвышэньня цэнаў.
1979 — папа Ян Павал ІІ пачаў свой першы візыт у Польшчу, стаўшы першым папам, які наведаў камуністычную краіну.
У гэты дзень нарадзіліся
1740 — маркіз дэ Сад, францускі пісьменьнік і філёзаф.
1857 — Карл Адольф Гелеруп, дацкі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў 1917 годзе.
1896 — Пётар Татарыновіч, каталіцкі сьвятар заходняга абраду, папскі прэлат, доктар тэалёгіі, выкладчык, выдавец, рэдактар, пісьменьнік, перакладчык і публіцыст.
1905 — Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменьнік, дзеяч эміграцыі ў Амэрыцы.
1926 — Пятро Рашэтнік, сябра СБМ, ахвяра палітычных рэпрэсіяў, вэтэран нацыянальнага руху.
1941 — Чарлі Ўотс, бубнач The Rolling Stones.
1942 — Эдуард Малафееў, футбольны трэнэр.
У памяці
1863 — у Менску пакараны сьмерцю Міхал Цюндзявіцкі, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., ахвяра расправы расейскіх калянізатараў.
1882 — памёр Джузэпэ Гарыбальдзі, нацыянальны герой Італіі, генэрал.
Форум