Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскі пункт пропуску Меднікі прыпыніў афармленьне фураў. Што з чэргамі на мяжы Беларусі і ЭЗ


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Чарга грузавікоў ля пункту пропуску Меднікі, 2022 год
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Чарга грузавікоў ля пункту пропуску Меднікі, 2022 год

1 чэрвеня літоўскі пункт пропуску «Меднікі» (зь беларускага боку — «Каменны Лог») часова прыпыніў афармленьне грузавога транспарту, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

1 чэрвеня літоўскі бок часова не афармляе грузавы транспарт з 6 да 18 гадзінаў у сувязі з правядзеньнем тэхнічных работ. Афармленьне спынілі як на ўезд у Літву, так і выезд зь яе. Кіроўцам пры плянаваньні маршруту ў Літву на час абмежаваньняў раяць выбіраць суседні пункт пропуску Беняконі — Салечнікі.

Афармленьне легкавога транспарта і аўтобусам адбываецца ў штатным рэжыме.

Чэргі на мяжы Беларусі і Эўразьвязу

На 8-ю гадзіну раніцы 1 чэрвеня ў чэргах на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу стаялі 2090 фураў, 600 легкавых аўтамабіляў і 65 аўтобусаў, паведамляе Памежны камітэт Беларусі.

А 8-й гадзіне раніцы 1 чэрвеня ў чэргах стаялі фураў, зь іх:

  • 760 фураў на памежным пераходзе Каменны Лог — Меднікі (Літва),
  • 750 — на памежным пераходзе Беняконі — Салечнікі (Літва),
  • 480 — у пункце пропуску Грыгораўшчына — Патэрніекі (Латвія),
  • 100 — у пункце пропуску Казловічы — Кукурыкі (Польшча).

Верагодна, у сувязі з прыпыненьнем афармленьня грузавога транспарту ў пункце пропуску Меднікі, чэргі на мяжы зь Літвой 1 чэрвеня будуць расьці.

Чэргі легкавога транспарту цяпер найбольшыя — на мяжы з Польшчай. На 8-ю раніцы ў чэргах на мяжы з краінамі ЭЗ стаялі 600 легкавых аўтамабіляў, зь іх:

  • 400 — у пункце пропуску Берасьце — Цярэспаль (Польшча),
  • 110 — Беняконі — Салечнікі (Літва),
  • 90 — Каменны Лог — Меднікі (Літва),
  • у пункце пропуску Грыгораўшчына — Патэрніекі (Латвія) чаргі не было.

Чарга з аўтобусаў — толькі на мяжы з Польшчай (на 8-ю раніцы 1 чэрвеня ў чарзе стаялі 65 аўтобусаў).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG