Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанскі парлямэнт ухваліў закон аб амністыі каталёнскіх сэпаратыстаў


Парлямэнт Гішпаніі пасьля прыняцьця закону аб амністыі для каталёнскіх сэпаратыстаў, Мадрыд, 31 траўня 2024
Парлямэнт Гішпаніі пасьля прыняцьця закону аб амністыі для каталёнскіх сэпаратыстаў, Мадрыд, 31 траўня 2024

Парлямэнт Гішпаніі прыняў закон, які прадугледжвае амністыю сотняў каталёнскіх сэпаратыстаў, якім пагражае судовы перасьлед за ўдзел у няўдалай спробе аддзяленьня ў 2017 годзе.

Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».

Закон быў прыняты зь невялікай перавагай: 177 галасоў «за», 172 — «супраць».

Яго падтрымалі левы кааліцыйны ўрад Гішпаніі і дзьве каталёнскія сэпаратысцкія партыі. Супраць выступілі кансэрватыўная Народная партыя і ўльтраправая партыя «Голас».

Каталёнскія сэпаратысты — частка руху за незалежнасьць Каталёніі ад Гішпаніі.

Ад новага закону аб амністыі можа выйграць былы кіраўнік Каталёніі Карлес Пудждэмон, які эміграваў у Бэльгію, хаваючыся ад гішпанскага правасудзьдзя, пасьля таго як узначаліў спробу аддзяленьня рэгіёну ў кастрычніку 2017 году.

  • Рэфэрэндум 2017 году выклікаў палітычны крызіс у Гішпаніі: рэгіянальны парлямэнт Каталёніі абвясьціў незалежнасьць ад краіны, а Мадрыд увёў прамое кіраваньне рэгіёнам.
  • У 2019 годзе Вярхоўны суд Гішпаніі асудзіў 9 каталёнскіх палітыкаў і ўрадоўцаў за іх ролю ў несанкцыянаваным рэфэрэндуме аб незалежнасьці і ў абвяшчэньні незалежнасьці.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG