Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 25-я гадавіна трагедыі на Нямізе; дзень памяці Генадзя Бураўкіна


Мэмарыял ахвярам трагедыі на Нямізе
Мэмарыял ахвярам трагедыі на Нямізе

Падзеі 30 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

30 траўня 1999 году, 25 гадоў таму, адбылася трагедыя на Нямізе, у выніку якой 53 чалавекі загінулі, 250 атрымалі траўмы. Тады ў цэнтры Менску ладзілася сьвята піва. Надвор’е рэзка сапсавалася, пачалася навальніца з градам. Тысячы людзей кінуліся да мэтро, узьнікла цісканіна. Бальшыня загінулых — маладыя людзі ад 14 да 20 гадоў, толькі трое былі старэйшыя за 30. Загінулі 42 дзяўчыны і 2 міліцыянты.

Дзень у гісторыі

1814Напалеона саслалі на востраў Эльба.

1982 — Гішпанія стала 16-м сябрам NATO (першым пасьля ўступленьня ў Альянс у 1955 годзе Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччыны).

У гэты дзень нарадзіліся

1814 — Міхаіл Бакунін, расейскі філёзаф, рэвалюцыянэр, адзін з пачынальнікаў анархізму.

1826Зыгмунт Серакоўскі, вайсковец, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг.

Зыгмунт Серакоўскі
Зыгмунт Серакоўскі

1896 Канстанцін Саньнікаў, тэатральны актор і рэжысэр, народны артыст Беларусі

1927Вітаўт Кіпель, беларуска-амэрыканскі грамадзкі дзеяч і публіцыст. З 1944 году жыў у эміграцыі. Працаваў у Нью-Ёрскай публічнай бібліятэцы, сабраў калекцыю беларускіх выданьняў. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім жыцьці ў ЗША.

Вітаўт Кіпель
Вітаўт Кіпель

У памяці


1416 Геранім Праскі, чэскі рэлігійны дзяяч, паплечнік Яна Гуса, спалены на вогнішчы.

1431Жанна д’Арк, нацыянальная гераіня Францыі і каталіцкая сьвятая, спаленая на вогнішчы.

Жанна д'Арк падчас штурму Арлеану
Жанна д'Арк падчас штурму Арлеану

1778Вальтэр, францускі філёзаф.

Франсуа Мары Вальтэр
Франсуа Мары Вальтэр

1960Барыс Пастарнак, расейскі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1958 году.

Барыс Пастарнак
Барыс Пастарнак

1976 — Аляксей Грыцук, грамадзкі дзяяч, гісторык, літаратуразнавец, старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады

2014Генадзь Бураўкін, паэт, дзяржаўны дзяяч, першы прадстаўнік незалежнай Беларусі ў ААН.

Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG