Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве судзяць мастачку, якая зьняла на відэа выбарчы ўчастак у псыхіятрычнай лякарні


Алена Карпенка, архіўнае фота
Алена Карпенка, архіўнае фота

Алену Карпенку абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку.

29 траўня суд Ленінскага раёну Магілёва пачынае працэс у крымінальнай справе мастачкі-керамісткі Алены Карпенкі. Яе абвінавачваюць у паклёпе на Лукашэнку (арт. 370 КК). Судовы працэс зафіксаваны ў раскладзе, піша Mayday.

Карпенку затрымалі ў Адзіны дзень галасаваньня, калі яна зафіксавала на відэа ўчастак для галасаваньня (УВК № 87), які разьмяшчаўся на тэрыторыі Магілёўскай псыхіятрычнай лякарні.

Дзяржаўная прапаганда заявіла, што Карпенка адправіла відэаролік у «экстрэмісцкі канал», хаця сама Карпенка паведаміла, што толькі даслала відэа сваёй сяброўцы, якая знаходзіцца за мяжой.

Супраць Карпенкі завялі адміністрацыйную справу, асудзілі яе і адправілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Падобна, з таго часу яна на волю не выходзіла.

Алена Карпенка — мастачка-керамістка з Магілёва, вучылася ў Менску на архітэктурным факультэце БНТУ. Вырабляе розныя ўпрыгажэньні і посуд з керамікі, а таксама займаецца каліграфіяй і жывапісам.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG