Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыляцелі на мэтэазондах: у Літве перахапілі два грузы кантрабандных цыгарэт зь Беларусі


Цыгарэты, прывязаныя да мэтэазонда, знойдзеныя літоўскімі памежнікамі
Цыгарэты, прывязаныя да мэтэазонда, знойдзеныя літоўскімі памежнікамі

Днямі літоўскія памежнікі перахапілі два грузы кантрабандных цыгарэт, якія прыляцелі ў Літву зь Беларусі, паведамляе Памежная служба Літвы.

26 траўня літоўскія памежнікі знайшлі пакет зь беларускімі цыгарэтамі (500 пачкаў) і рэшткі мэтэазонду ў Салечнікаўскім раёне непадалёк ад беларускай мяжы. Да ўпакоўкі з цыгарэтамі быў прымацаваны GPS-трэкер. Памежнікі зрабілі засаду, але па цыгарэты ніхто не прыйшоў.

У ноч на 28 траўня памежнікі знайшлі яшчэ адзін мэтэазонд у тым самым раёне — да яго было прымацавана 600 пачкаў цыгарэт NZ Gold. Да ўпакоўкі таксама быў прымацаваны GPS-трэкер.

  • У 2023 годзе аб’ём кантрабанды цыгарэт у Літву значна ўпаў. Калі ў 2022 годзе літоўскія памежнікі перахапілі 4,3 мільёна пачкаў цыгарэт, дык 2023 годзе — 2,5 млн пачкаў, што на 41% менш. 96% кантрабандных цыгарэт везьлі зь Беларусі.
  • Літоўская памежная служба зьвязвала памяншэньне абʼёму кантрабанды з закрыцьцём чыгуначнага пераходу Стасілас (Беняконі) у лютым 2023 году. Таксама 18 жніўня 2023 году Літва закрыла пункты пропуску Шумск (зь беларускага боку — Лоша) і Цверач (Відзы), а 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкі (Катлоўка) і Райгорад (Прывалка). Адной з прычынаў закрыцьця памежных пунктаў літоўскія ўлады называлі, сярод іншага, кантрабанду зь Беларусі. На мяжы зь Беларусьсю працягваюць працаваць два памежныя пераходы — Меднікі (Каменны Лог) і Салечнікі (Беняконі).
  • У 2023 годзе кантрабандысты перавозілі тавар больш дробнымі партыямі, але часьцей. Так, напрыклад, летась сталі часьцей выкарыстоўваць дроны і радзей сплаўляць цыгарэты па рацэ.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG