Лінкі ўнівэрсальнага доступу

3,6% насельніцтва Беларусі жыве за рысай беднасьці, найбольш бедных — на Магілёўшчыне, — Белстат


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі за рысай беднасьці цяпер знаходзіцца 3,6% насельніцтва, сьведчыць статыстыка Белстату па выніках выбарачнага абсьледаваньня хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцьця за студзень — сакавік 2024 году.

Паводле статыстыкі, 3,6% насельніцтва Беларусі мае сярэднедушавы даход ніжэйшы за бюджэт пражытковага мінімуму.

Сярэднедушавы даход — агульны аб’ём даходаў, падзелены на колькасьць насельніцтва. Пры яго разьліку ўлічваецца ўсё насельніцтва, у тым ліку беспрацоўныя, пэнсіянэры, непаўналетнія.

Бюджэт пражытковага мінімуму (на мінімальны набор прадуктаў харчаваньня, нехарчовых тавараў і паслуг, а таксама абавязковыя плацяжы і ўнёскі) на пэрыяд абсьледаваньня ў Беларусі складаў 406,74 рубля (з 1 лютага па 31 красавіка), цяпер — 418,73 рубля.

Канкрэтную колькасьць беларусаў, якія знаходзяцца за рысай беднасьці, Белстат не называе. Паводле Белстату, на 1 студзеня 2024 году насельніцтва Беларусі складала 9 мільёнаў 156 тысяч — адпаведна, за рысай беднасьці знаходзіліся каля 329,6 тысячы чалавек.

Больш за ўсё людзей за рысай беднасьці пражывала ў Магілёўскай вобласьці (5,4%), за ёй Гомельская (5,1%), Берасьцейская (5%), Віцебская (4,8%), Горадзенская і Менская (па 2,6%). Найлепшая сытуацыя ў Менску, дзе за рысай беднасьці знаходзіліся толькі 1,2% насельніцтва.

На вёсцы доля бедных вышэйшая, чым у гарадах: 5,9% супраць 2,9%.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG