Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Найбуйнейшая апэрацыя з 1945 году». Мінабароны Польшчы прадставіла праект «Шчыт Усход» па ўмацаваньні мяжы зь Беларусьсю і Расеяй


Міністар абароны Польшчы Ўладзіслаў Касіняк-Камыш. Архіўнае фота
Міністар абароны Польшчы Ўладзіслаў Касіняк-Камыш. Архіўнае фота

Аб праграме «Шчыт Усход» на прэс-канфэрэнцыі расказаў міністар абароны Польшчы Ўладзіслаў Касіняк-Камыш, піша TVN.

«Гэта стратэгічная апэрацыя для бясьпекі Польшчы», — падкрэсьліў міністар абароны Польшчы Ўладыслаў Касіняк-Камыш.

Ён растлумачыў, што праграма «накіраваная на ахову і абарону кожнага квадратнага мэтра тэрыторыі Рэспублікі Польшча».

Міністар абароны зазначыў, што «Шчыт Усход» — «найбуйнейшая апэрацыя ва ўмацаваньні мяжы з 1945 году».

У задачы праграмы, як ён зазначыў, уваходзяць: перашкоджэньне руху варожых войскаў, спрыяньне перамяшчэньню ўласных войскаў, абарона насельніцтва і гарантаваньне найвышэйшай бясьпекі польскіх узброеных сіл.

Касіняк-Камыш падкрэсьліў, што для гэтага неабходны шматгадовы інфраструктурны плян, які ўключае «ўмацаваньні розных тыпаў бар’ераў, але таксама самыя сучасныя сыстэмы маніторынгу паветранай прасторы па ўсіх парамэтрах, на кожнай вышыні».

Касіняк-Камыш таксама зьвярнуў увагу на рост ціску мігрантаў на польскую мяжу і нагадаў, што загарода на польска-беларускай мяжы будзе ўзмоцненая.

Падрабязнасьці праекту «Шчыт Усходу» прадставілі намесьнік кіраўніка Міністэрства нацыянальнай абароны Цэзары Томчык і начальнік Генэральнага штабу Польскага войска генэрал Веслаў Кукула.

Намесьнік міністра абароны Томчык паведаміў, што «ў наступныя некалькі тыдняў у Сэйм перададуць закон «аб інвэстыцыях асаблівай важнасьці для дзяржаўнай бясьпекі».

Томчык таксама паведаміў сярод іншага, аб неабходнасьці забясьпечыць ахову каля 700 кілямэтраў мяжы, у тым ліку 400 кілямэтраў мяжы зь Беларусьсю.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG