22 сьнежня 2022 году Сейм Літвы канчаткова зацьвердзіў папраўкі да закона аб кантролі над зброяй і боепрыпасамі. Папраўкі ўступілі ў сілу 1 красавіка 2023 года, сярод іншага яны забараняюць грамадзянам Беларусі і Расеі, якія пастаянна пражываюць у Літве, набываць і захоўваць зброю, збройныя прыналежнасьці, боепрыпасы і іх часткі.
Пасьля пачатку дзеяньня абноўленага закону тыя беларускія і расейскія грамадзяне, у каго ўжо ёсьць зброя, павінны былі на працягу года адмовіцца ад яе — прадаць, перарабіць у небаявую або здаць у паліцыю. У адваротным выпадку зброя падлягае канфіскацыі.
Форум