Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Літвінізм». Хто спрабуе пасварыць беларусаў і літоўцаў. Расьсьледаваньне Свабоды


Хто стварае напружанасьць у беларуска-літоўскіх дачыненьнях і пры чым тут «літвінізм» — глядзіце ў расьсьледаваньні Свабоды.

Фальшывыя відэазвароты нібыта беларускіх вайскоўцаў, пагрозы літоўскім дэпутатам, а таксама беларусам, якія жывуць у Вільні, графіці ў горадзе ды правакацыйныя ролікі ў TikTok — усё гэта больш за паўгода непакоіла беларусаў у Літве і турбавала некаторых літоўцаў. У літоўскіх мэдыя гэтыя выпадкі называлі тэрмінам «літвінізм». Што гэта такое і хто за гэтым стаіць?

Сьцісла:

  • Самі словы «літвіны», «літвінізм» і іх вытворныя на расейскай, беларускай і літоўскай мовах больш за ўсё выкарыстоўваюцца ў тэлеграм-каналах на расейскай мове. Пік іх выкарыстаньня прыпадае на сакавік 2024 году.
  • На канец сакавіка 2024 году ў Літве жыве амаль 63 тысячы беларусаў зь літоўскім дазволам на жыхарства. Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы заяўляе пра «контравыведныя пагрозы» з боку Беларусі і Расеі ў сувязі з наплывам беларусаў.
  • У красавіку 2023 году ў Літве прымаюць закон з абмежаваньнямі для грамадзянаў Беларусі і Расеі. Гэта ўскладняе выдачу сталых і часовых дазволаў на жыхарства; пачынаюцца дадатковыя праверкі беларусаў, якія ўжо жывуць у Літве.
  • Дэпутаты літоўскага парлямэнту атрымліваюць электронныя лісты з пагрозамі — нібыта ад беларусаў. Неўзабаве зьяўляецца відэа з пагрозамі літоўцам і ўраду Літвы. Дзясяткі акаўнтаў у сацыяльных сетках публікуюць псэўдагістарычныя паведамленьні пра Вялікае Княства Літоўскае.
  • Рэакцыя «антылітвіністаў», нападкі на клюб «Ліцьвіны» і камэнтар «Кібэрпартызанаў».
  • У сакавіку 2024 году правакацыі выходзяць у адкрытую гарадзкую прастору. У Вільні зьяўляюцца графіці з надпісамі, літаральны сэнс якіх — «Літвіны ідуць!». У Дэпартамэнце дзяржаўнай бясьпекі Літвы Свабодзе пацьвярджаюць, што падобныя графіці ствараюцца на замову.
  • Літоўскія экспэрты камэнтуюць «літвінізм».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG