Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыбыў з двухдзённым «афіцыйным» візытам у Менск 23 траўня вечарам. Гэта яго другі замежны візыт пасьля інаўгурацыі на пачатку траўня. Першы Пуцін зрабіў у Кітай.
Ніякай практычнай неабходнасьці ў гэтым прыезьдзе расейскага прэзыдэнта не было. Пуцін і Лукашэнка сустракаюцца даволі часта. Дзеля гэтага ў Маскву накіроўваецца сам Лукашэнка. Апошнія разы ён быў там 11–12 красавіка і на пачатку траўня. Таму можна сьцьвярджаць, што цяперашні візыт у Беларусь прэзыдэнта Расеі — дэманстратыўны.
Навошта Пуцін прыяжджаў у Менск — тлумачыць палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч:
Форум