Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ў Тбілісі зладзілі пікет супраць доўгага разгляду прашэньняў аб прытулку


 Марына Зялёная і Раман Кісьляк.
Марына Зялёная і Раман Кісьляк.

Пікет, закліканы прыцягнуць увагу да праблемы доўгага разгляду прашэньняў беларусаў аб палітычным прытулку, адбыўся 24 траўня перад Дэпартамэнтам міграцыі МУС Грузіі ў Тбілісі.

Акцыю зладзілі чэмпіёнка сьвету па тайскім боксе Марына Зялёная і праваабаронца Раман Кісьляк, якія былі вымушаныя зьехаць зь Беларусі і папрасілі грузінскія ўлады надаць ім статус уцекачоў.

Кісьляк паведаміў, што ў 2019–2024 гадах беларусы «50 разоў зьвярталіся» па адпаведны статус у гэтай краіне. «За гэты час ніводнага статусу беларусам не прадстаўлена: ні статусу бежанца, ні гуманітарнага статусу», — падкрэсьліў праваабаронца.

Яму вядомыя тры беларускія сям’і, у дачыненьні да якіх перавышаны гранічна дазволены заканадаўствам тэрмін разгляду адпаведных заяў — 21 месяц.

Пікет цягнуўся больш за тры гадзіны.

«Пасьля абеду да нас выйшаў супрацоўнік дэпартамэнту, начальнік аддзела зь перакладчыцай, паслухаў, што мы патрабуем, і абяцаў, што яны зьвернуць увагу на нашы патрабаваньні», — сказаў Кісляк.

Праваабаронца дадаў, што плянуецца сэрыя пікетаў па розных праблемах легалізацыі беларусаў у Грузіі. Ён разьлічвае на тое, што ўлады краіны прыслухаюцца да іх.

  • Кісьляк і Зялёная зьяўляюцца кандыдатамі ў члены Каардынацыйнай рады трэцяга складу, але прадстаўляюць розныя сьпісы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG