Арцыбіскуп на пэнсіі Тадэвуш Кандрусевіч нядаўна выйшаў са шпіталя пасьля перанесенага інфаркту і апэрацыі на сэрцы. Пра гэта стала вядома 23 траўня са згадкі ў публікацыі Catholic.by аб сустрэчы духавенства Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі РКЦ у Будславе.
Пра шпіталізацыю герарха нічога не паведамлялася, таксама не распаўсюджваўся заклік да вернікаў аб малітве за яго ачуньваньне, адзначае выданьне.
З 8 красавіка па 15 траўня не было інфармацыі аб цэлебрацыі сьвятой імшы арцыбіскупам Тадэвушам.
- Заслужанаму герарху Тадэвушу Кандрусевічу 78 гадоў.
- У лютым 2024 году ён трапіў у шпіталь з дыягназам «мігальная арытмія сэрца» і праходзіў курс лячэньня — тады мэдыкі пасьпяхова прывялі ў норму рытм сэрца.
- У лютым 2023 году арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч перанёс апэрацыю выдаленьня пухліны.
Форум