Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З выбараў у Каардынацыйную раду пасьля адмовы Азарава зьнялі ўвесь сьпіс «Закон і правапарадак»


Аляксандар Азараў, архіўнае фота
Аляксандар Азараў, архіўнае фота

Выбарчая камісія ў Каардынацыйную раду прапанавала Аляксандру Азараву зьняць сваю кандыдатуру з выбараў, або здымуць увесь сьпіс «Закон і правапарадак». Азараў сваёй кандыдатуры ня зьняў.

24 траўня камісія па выбарах Каардынацыйнай рады (Яраслаў Бекіш, Альвіна Мінгазава, Андрэй Атаманчук, Алена Філатава, Дзьмітры Лазавік, Алена Прыходзька) большасьцю галасоў вырашыла зьняць сьпіс «Закон і правапарадак» з удзелу ў выбарах.

Выбарчая камісія паведаміла, што яе рашэньне можа быць абскарджанае цягам 48 гадзін адпаведна Рэглямэнту працы камісіі.

Аляксандар Азараў паведаміў Свабодзе, што ў камандзе вырашаюць, ці будуць абскарджваць гэтае рашэньне.

Выбарчая камісія ў Каардынацыйную раду раней прапанавала Азараву зьняць сваю кандыдатуру з выбараў да 9:00 24 траўня, у іншым выпадку паабяцаўшы зьняць увесь сьпіс «Закон і правапарадак». Прычына — у рассылцы чат-бота пляну «Перамога» і грэбаваньнi правіламі бясьпекі выбарнікаў.

Пасьля рассылкі прыходзілі сыгналы пра тое, што апавяшчэньні атрымалі нават людзі, якія даўно выдалілі чат-бот. Няпэўнасьцю скарысталіся сілавікі ў Беларусі, якія пасьля некалькіх затрыманьняў заявілі, што людзей затрымалі за рэгістрацыю ў пляне. Гэтая інфармацыя непацьверджаная, але пасьпела нарабіць розгаласу.

Раніцай 24 траўня зьявіўся адказ ByPol на заклік. У ім паведамілі, што каманда «Закон і правапарадак» правяла нараду і большасьцю галасоў прыняла рашэньне падтрымліваць Аляксандра Азарава і пакінуць яго ў сьпісе.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG