Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паміж фондамі разьмеркавалі ўсе сродкі, сабраныя для палітвязьняў і іх сем’яў на маратоне салідарнасьці


Афіша маратону салідарнасьці, які адбыўся 29 ліпеня 2023
Афіша маратону салідарнасьці, які адбыўся 29 ліпеня 2023

Для перадачы палітвязьням і іх семʼям у фонды і арганізацыі накіравалі ўсе 545 740 эўра, сабраныя на які маратоне салідарнасьці «Нам ня ўсё адно!», паведаміў Абʼяднаны пераходны кабінэт (АПК).

На маратоне сабралі 574 617 эўра. Пасьля аплаты камісіі на рахунку засталося 545 740 эўра, у тым ліку 12 тысяч эўра ў крыптавалюце.

Больш за ўсё – 206 071,63 эўра – накіравалі ў фонд салідарнасьці BY_help. Грошы для перадачы семʼям палітвязьняў атрымалі фонд салідарнасьці BySol (100 тысяч эўра), дабрачынны фонд «Краіна для жыцьця» (60 тысяч), Беларуская асацыяцыя палітвязьняў «Да волі», «Анархічны чорны крыж – Беларусь» (па 40 тысяч), фонд дапамогі беларусам Razam (28 800), праваабарончая ініцыятыва дапамогі палітвязням Dissidentby (28 тысяч), дабрачынная арганізацыя Littouwin Lions Club (15 тысяч), Беларуская рада культуры (15 тысяч), мэдыяпраект дапамогі беларускім палітзьняволеным жанчынам «Палітвязынка».

21 лістапада мінулага года АПК паведаміў аб пачатку аўдыту фондаў, якія займаюцца разьмеркаваньнем сабраных на маратоне сродкаў. Гэтую працэдуру, якую праводзіла назіральная рада маратону, цалкам або часткова прайшлі ўсе згаданыя арганізацыі, за выключэньнем Беларускай асацыяцыі палітвязьняў «Да волі» і фонду салідарнасьці BY_help, у якія перададзена агулам амаль палова (45,1%) сабраных сродкаў.

У згаданую назіральную раду, паводле інфармацыі АПК, уваходзяць ініцыятар маратону, прадстаўнік кабінэта ў сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова, а таксама прадстаўнікі васьмі беларускіх незалежных мэдыя.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG