Арганізацыя заснаваная ў 2003 годзе. Сваёй мэтай абвясьціла «садзейнічаньне духоўнаму адраджэньню асуджаных, якія адбываюць пакараньне ў папраўчых установах, на аснове прышчапленьня ім хрысьціянскіх каштоўнасьцяў і фармаваньня ў іх усебаковай гатоўнасьці да правапаслухмянага ладу жыцьця пасьля адбыцьця пакараньня».
Аб’яднаньне таксама займалася аказаньнем былым асуджаным сацыяльнай дапамогі, рэалізацыяй праграм і праектаў, накіраваных на «духоўнае выхаваньне, удасканаленьне іх гуманітарнай, духоўнай і прафэсійнай адукацыі».
ГА «Хрысьціянскае служэньне духоўнаму адраджэньню асуджаных» зьяўляецца сябрам Міжнароднай асацыяцыі турэмнага служэньня (Prison Fellowship International), заснаванай у ЗША ў 1976 годзе.
28 траўня таксама разгледзіць пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі навукова-дасьледчы цэнтар гендэрных праблем».
Арганізацыя займалася дасьледаваньнем гендэрнай мэтадалёгіі і тэорыі гендэрнай адукацыі, культуры, аказвала юрыдычную дапамогу ў адпаведных кірунках.
- За пэрыяд пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года і да канца красавіка 2024-га ў Беларусі зьліквідавана ня менш як 1622 некамэрцыйныя арганізацыі. У працэсе прымусовай ліквідацыі знаходзілася ня менш 1003 НКА, рашэньне аб самастойнай ліквідацыі прыняло сама меней 619, гаворыцца ў аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend.
Форум