Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Верталёт, у якім ляцеў прэзыдэнт Ірану Ібрагім Раісі, зрабіў цьвёрдую пасадку. Прэзыдэнта шукаюць


Ібрагім Раісі, красавік 2024
Ібрагім Раісі, красавік 2024

Пра гэта піша Alarabiya News са спасылкай на дзяржаўную тэлевізію. Дэталі здарэньня пакуль невядомыя.

Інцыдэнт здарыўся недалёка ад мяжы з Азэрбайджанам, прыкладна за 600 кілямэтраў на паўночны захад ад Тэгерану. Раісі вяртаўся пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Азэрбайджану Ільхамам Аліевым на азэрбайджана-іранскай мяжы. У верталёце знаходзіліся яшчэ некалькі чыноўнікаў, у тым ліку міністар замежных спраў.

Дзяржаўная тэлевізія Ірану паведаміла, што на месца аварыі былі накіраваныя выратавальныя каманды, але складаныя ўмовы надвор'я і моцны туман перашкаджаюць працы ратавальнікаў. У той жа час экіпаж паветранага судна выйшаў на сувязь, і ёсьць імавернасьць, што абышлося без ахвяр, паведамляла агенцтва Tasnim.

Пазьней інтанацыя зьмянілася і неназваны іранскі чыноўнік сказаў у інтэрвію Reuters, што жыцьці прэзыдэнта Ірану і кіраўніка МЗС знаходзяцца пад пагрозай. Інфармацыя пра тое, што гелікоптэр, на якім ляцеў прэыздэнт, знойдзены, то зьяўлялася, то абвяргалася. У афіцыйным інстаграме прэзыдэнта Ірану Раісі разьмясьцілі пост з просьбай маліцца за яго. Тэлевізія Ірану спыніла ўсе праграмы для трансьляцыі малітваў за Раісі.

  • Раісі перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у Іране ў 2021 годзе. Яго называюць прыхільнікам жорсткай лініі ў сыстэме ўлады ў Іране, раней ён займаў пасаду міністра юстыцыі. Ён лічыцца пратэжэ вярхоўнага лідэра Ірана, аяталы Алі Хамэнэі, і, паводле назіральнікаў, можа стаць яго пераемнікам.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG