Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску на праспэкце Машэрава згарэў аўтобус МАЗ


Эмблема заводу МАЗ
Эмблема заводу МАЗ

Пра гэта паведаміла 19 траўня дзяржаўнае агенцтва «Мінск-Навіны».

Транспартны сродак выгарэў цалкам. Прычыны інцыдэнту не паведамляюцца.

Гэта ўжо ня першае падобнае здарэньне. Аўтобусы МАЗ выкарыстоўваюцца гарадзкой транспартнай сыстэмай многіх гарадоў, у тым ліку Менску.

7 траўня Міністэрства надзвычайных сытуацый паведаміла аб загараньні пасажырскага аўтобуса, які рухаўся зь Пінску па трасе М1. Інцыдэнт адбыўся недалёка ад пасёлка Энэргетыкаў Дзяржынскага раёну.

«У аўтобусе знаходзіліся 48 дзяцей, чатыры суправаджальнікі і кіроўца. Усе пакінулі аўтобус, ніхто не пацярпеў», — гаварылася ў паведамленьні.

Адзначалася, што падразьдзелы МНС зьліквідавалі пажар. Аўтобус згарэў практычна цалкам.

Аўтобусы МАЗ рэгулярна загараюцца ў суседняй Расеі, прычынай гэтага называюцца санкцыі, уведзеныя супраць прадпрыемства. Адпаведна, немагчымасьць якаснага рамонту транспартных сродкаў.

Паводле зьвестак расейскіх СМІ, толькі ў Санкт-Пецярбургу летась загарэлася ня менш за 9 аўтобусаў беларускай вытворчасьці. Годам раней зафіксавана 8 падобных выпадкаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG