Здарэньне адбылося яшчэ 18 траўня каля 11.00. У Баранавічах на даху будаўнічай крамы апынуўся голы мужчына, піша bar24.
Па словах чытача выданьня, усё здарылася на вуліцы Кірава, на даху крамы Bild. Да месца здарэньня пад’ехалі экстранныя службы — МНС, міліцыя і хуткая дапамога.
Ратавальнік падымаўся на дах па драбінах, каб выратаваць чалавека.
Як і чаму мужчына апынуўся на даху, пакуль не вядома. Таксама невядома, чым скончылася гісторыя і дзе мужчына цяпер.
Форум