Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталі вядомыя прысуды 9 з 17 чалавек, якіх судзілі ў Баранавічах за пратэсты 2020 году


Суд у Баранавічах. Архіўнае фота
Суд у Баранавічах. Архіўнае фота

Справу ў судзе Баранавіцкага раёну і горада Баранавічы разглядалі судзьдзі Іна Паўлоўская і Анастасія Паўлечка.

Абвінавачанымі ў справе праходзілі адразу 17 фігурантаў: Аляксандар Лявончык, Яўген Цыбулька, Юры Хаванскі, Міхаіл Петраш, Філіп Сьцёпін, Вячаслаў Баравік, Крысьціна Дыдышка-Чаркашына, Іван Дыдышка, Дзьмітры Хута, Эдуард Апановіч, Алег Арцюх, Аляксей Лескавец, Дзьмітры Абрамовіч, Алег Сяргееў, Вольга Тадро, Вячаслаў Шкуцько, Алена Стахейка, даведаўся праваабарончы цэнтар «Вясна».

Усіх іх судзілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

11 красавіка агучылі прысуды другой палове фігурантаў:

  • Эдуарду Апановічу, Аляксею Лескаўцу — па 1,5 года калёніі кожнаму;
  • Алене Стахейцы, Вользе Тадро — па 1 годзе калёніі кожнай;
  • Дзьмітрыю Абрамовічу, Алегу Арцюху, Алегу Сяргеву, Дзьмітрыю Хуту, Вячаславу Шкуцьку — па 1 годзе калёніі кожнаму.

Прысуды першай частцы фігурантаў

2 красавіка вынесьлі прысуды першай партыі фігурантаў справы. Усім прызначылі пакараньне, зьвязанае з пазбаўленьнем волі, тэрміны — ад 1 да 3 гадоў.

Як паведамляе «Вясна», выракі такія:

  • Івану Дыдышку — 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму;
  • Крысьціне Дыдышцы-Чаркасавай — год пазбаўленьня волі ў калёніі, з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня, пакуль ейнаму дзіцяці ня споўніцца тры гады;
  • Міхаілу Петрашу, Юрыю Хаванскаму, Піліпу Сьцёпіну, Яўгену Цыбульку — па 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму;
  • Вячаславу Баравіку — 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму (вядома, што раней яго судзілі двойчы);
  • Аляксандру Лявончыку — 3 гады пазбаўленьня волі. Вядома, што раней яго судзілі 11 разоў. Папярэдняе пакараньне было вынесена ў сьнежні 2021 году: яго прызналі вінаватым у забойстве, зьдзейсьненым з асаблівай жорсткасьцю, і асудзілі на 23 гады пазбаўленьня волі. З улікам гэтага канчатковае пакараньне шляхам частковага складаньня пакараньняў склала 25 гадоў зьняволеньня ў калёніі ва ўмовах асаблівага рэжыму.

Піліп Сьцёпін і Вячаслаў Баравік таксама будуць прымусова лячыцца ад хранічнага алькагалізму.

Іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле маршы ў Баранавічах у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 году. Яны нібыта знаходзіліся на праезнай частцы вуліц, гучна крычалі, выкрыквалі «лёзунгі» і «дэманстравалі» нацыянальныя сьцягі. Адзначаюць, што ўсе яны прызналі віну цалкам.

Прысуд пакуль не набыў законнай сілы і можа быць абскарджаны.

Напярэдадні, 1 красавіка, прапагандысты апублікавалі відэа таго, як у суд заводзілі першую партыю фігурантаў справы:

На пачатку сакавіка ў Баранавічах таксама разглядалі справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу, дзе было адразу восем абвінавачаных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG