Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі жыве каля 11 тысяч працоўных мігрантаў — МУС


Курдзкія мігранты ў Менску
Курдзкія мігранты ў Менску

Пра гэта паведаміў начальнік упраўленьня зьнешняй працоўнай міграцыі, уцекачоў і прытулку Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Уладзімер Маргевіч.

Яго словы прыводзіць агенцтва БЕЛТА.

«Сёньня на тэрыторыі Беларусі працуюць каля 11 тысячаў працоўных мігрантаў з розных краін. У першую чаргу гэта, зразумела, Расейская Фэдэрацыя, Туркмэністан, Украіна і Кітай», — расказаў Маргевіч.

Паводле ягонай інфармацыі, у асноўным мігранты працуюць па рабочых спэцыяльнасьцях — больш за 50%. Крыху менш — кваліфікаваныя работнікі. Больш за 2 тысячы чалавек займаюць кіроўныя пасады.

«Што тычыцца пытаньняў вымушанай міграцыі, яны сёньня таксама актуальныя. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь толькі ў бягучым годзе з хадайніцтвамі аб атрыманьні статусу ўцекача і абароны зьвярнуліся больш як 650 замежных грамадзян, зь іх больш за 500 чалавек — грамадзяне Ўкраіны», — удакладніў прадстаўнік Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС.

Ён дадаў, што асноўны рэгіён, куды накіроўваюцца замежныя грамадзяне, — Менск. «Усе імкнуцца трапіць у сталіцу», — патлумачыў Маргевіч.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG