У заяве кіраўніцтва ЭЗ, якую цытуе агенцтва Reuters, гаворыцца, што канчатковае прыняцьце закону нэгатыўна паўплывае на эўрапейскія пэрспэктывы Грузіі.
Паводле Эўракамісіі, законапраект падрывае грамадзянскую супольнасьць і пагражае свабодзе СМІ. «Выбар шляху ў руках Грузіі. Мы заклікаем грузінскія ўлады адклікаць законапраект», — гаворыцца ў заяве.
У заяве не сказана пра канкрэтныя наступствы, да якіх можа прывесьці набыцьцё законам сілы. Аднак брытанскае выданьне Financial Times са спасылкай на трох чыноўнікаў ЭЗ сьцьвярджае, што ў гэтым выпадку заяўка Грузіі на ўступленьне ў Эўразьвяз будзе замарожаная. Летась краіна афіцыйна атрымала статус кандыдата на ўступленьне ў Эўразьвяз, хаця перамовы пра гэта яшчэ не пачаліся.
Форум