Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін упершыню пракамэнтаваў зьмену міністра абароны Расеі


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Прызначэньне Белавусава ў Крамлі патлумачылі ростам ваенных выдаткаў.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін правёў сустрэчу з вайскаводамі розных акруг, на якой прысутнічалі сакратар Рады бясьпекі Расеі Сяргей Шайгу і міністар абароны Андрэй Белавусаў, піша «Медуза».

Уладзімір Пуцін заявіў, што прызначэньне Белавусава на пасаду міністра абароны Расеі «не ў апошнюю чаргу» зьвязана з ростам выдаткаў на абарону. Паводле яго слоў, Белавусаў зможа «ўпісаць» эканоміку арміі ў агульную эканоміку краіны.

Таксама Пуцін заявіў, што Белавусаў на яго асабістае даручэньне аддаваў увагу распрацоўкам падвойнага прызначэньня, у тым ліку займаўся разьвіцьцём вытворчасьці бесьпілётнікаў.

Ён дадаў, што ў Генштабе «перастановак няма і не плянуецца».

«Гэты блёк баявой працы ў нас склаўся, ён функцыянуе рытмічна, дзейнічае пасьпяхова, і тут ніякіх зьменаў не плянуецца», — заявіў Пуцін.

12 траўня Ўладзімір Пуцін адправіў Сяргея Шайгу ў адстаўку з пасады міністра абароны, але ў той жа дзень прызначыў яго сакратаром Рады бясьпекі РФ. Тады ж ён прапанаваў кандыдатуру Андрэя Белавусава на пасаду кіраўніка вайсковага ведамства.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG