Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадарка Грэцыі на знак пратэсту пакінула інаўгурацыю прэзыдэнткі Паўночнай Македоніі


Прэзыдэнтка Паўночнай Македоніі Гардана Сільяноўска-Даўкава падчас цырымоніі прысягі ў парлямэнце, 12 траўня 2024
Прэзыдэнтка Паўночнай Македоніі Гардана Сільяноўска-Даўкава падчас цырымоніі прысягі ў парлямэнце, 12 траўня 2024

Прэзыдэнтка Паўночнай Македоніі Гардана Сільяноўска-Даўкава падчас цырымоніі прысягі ў парлямэнце назвала краіну проста «Македоніяй», што выклікала пратэст амбасадаркі Грэцыі, паведамляе грэцкае выданьне Ekathimerini.

Амбасадарка Грэцыі Сафія Філіпіда на знак пратэсту пакінула інаўгурацыю.

Міністэрства замежных спраў Грэцыі апублікавала заяву, у якой гаворыцца, што дзеяньні прэзыдэнткі Паўночнай Македоніі парушаюць пагадненьне паміж краінамі і ставяць пад пагрозу як двухбаковыя адносіны, так і пэрспэктывы Паўночнай Македоніі далучыцца да Эўразьвязу.

Спрэчка пра назву паміж Грэцыяй і былой югаслаўскай рэспублікай доўжыцца з 1991 году, калі балканская краіна абвясьціла незалежнасьць і прыняла назву Рэспубліка Македонія. У Афінах палічылі, што назва «Македонія» можа выклікаць тэрытарыяльныя прэтэнзіі да прымежнага аднайменнага грэцкага рэгіёну, таму грэкі настойвалі на зьмене назвы суседняй краіны.

У 2018 годзе Афіны і Скоп’е дамовіліся, што краіна, якая на міжнародным узроўні афіцыйна называлася былой югаслаўскай Рэспублікай Македонія, будзе перайменавана ў Рэспубліку Паўночная Македонія.

12 лютага 2019 году Македонія абвясьціла, што зьмяніла назву на Паўночную Македонію, як гэта прадугледжана пагадненьнем з Грэцыяй. Пасьля гэтага Грэцыя зьняла свае пярэчаньні супраць уступленьня Паўночнай Македоніі ў NATO і супраць заяўкі краіны на сяброўства ў Эўразьвязе.

27 сакавіка 2020 году Паўночная Македонія афіцыйна стала 30-й краінай NATO.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG