Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску раскрылі злачынную групу. Сілавікі правялі больш за 20 ператрусаў


АМАП у Менску. Ілюстратыўнае фота
АМАП у Менску. Ілюстратыўнае фота

У Менску раскрылі дзейнасьць злачыннай групы, якая дапамагала прыватным кампаніям ухіляцца ад выплаты падаткаў. Пра гэта паведамляе Камітэт дзяржкантролю.

Група выкарыстоўвала сродкі кансьпірацыі, але праваахоўнікам удалося выявіць кліенцкую базу — гэта кампаніі рэальнага сэктару эканомікі, піша Белта. Зламысьнікі нібыта давалі ім фіктыўныя дакумэнты аб пастаўках тавараў і выкананьні будаўнічых работ. Усе маніпуляцыі з фіктыўнымі дакумэнтамі ад імя падкантрольных злачыннай групе фірмаў-аднадзёнак (выкарыстоўваліся рэквізыты 40 фірмаў) выконваліся з адной мэтай — заніжэньня выдаткаў прыватных кампаній і нявыплаты імі падаткаў.

Адначасова адбываўся перавод у гатоўку сродкаў, пералічаных прыватнымі кампаніямі ў адрас падстаўных фірмаў. Злачынцы здымалі грошы з банкаўскіх карт, пакідалі сабе ўзнагароду (даходзіла да 25% ад сумы). Астатняе перадавалі службовым асобам кампаній-кліентаў. Тыя, у сваю чаргу, выкарыстоўвалі наяўныя сумы для выплаты зарплаты ў канвэртах работнікам і на асабістае ўзбагачэньне.

Па месцы жыхарства фігурантаў справы, а таксама ў офісах кампаній-кліентаў сілавікі правялі больш за 20 ператрусаў. Знойдзены дакумэнты, носьбіты інфармацыі, кампутарная тэхніка, мабільныя прылады, банкаўскія карткі, пячаткі падкантрольных структур, а таксама больш як 1 млн рублёў.

За ўхіленьне ад выплаты падаткаў адносна кіраўнікоў камэрцыйных кампаній узбуджаныя крымінальныя справы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG